wd wp Пошук:

Пак Тхэ Джун

Пак Тхэ Джун (кар. 박태준, 朴泰俊; 29 верасня 1927 — 13 снежня 2011) — карэйскі бізнесмен, мецэнат, герой вайны і палітык, прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя ў 2000 годзе.

Біяграфія

Атрымаў ваенную і паліталагічную адукацыю. Пасля ваеннага перавароту супраць адміністрацыі Чанг Мёна на чале з Пак Чон Хі Пак Тхэ Джун стаў членам Вярхоўнага Савета па гандлёвым і прамысловым адраджэнні Карэі. У 1963 годзе выйшаў у адстаўку з шэрагаў Узброеных Сіл у званні генерал-маёра.

Пасля таго займаўся бізнесам. У 1980 годзе пайшоў у палітыку, быў абраны дэпутатам Нацыянальнай асамблеі. На працягу доўгага часу быў саюзнікам прэзідэнта Кім Ён Сама, аднак затым паміж двума палітыкамі адбыўся канфлікт, пасля чаго Пак быў вымушаны сысці ў адстаўку з Нацыянальнай Асамблеі і з’ехаць за мяжу з прычыны абвінавачванняў у карупцыі.

У 1997 годзе вярнуўся на радзіму і зноў стаў членам парламента, атрымаўшы падтрымку выбаршчыкаў за кошт крытыкі эканамічнага курсу прэзідэнта Кім Дэ Чжуна. У 2000 годзе ўзначаліў Урад Рэспублікі Карэя, зрэшты неўзабаве быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за падазрэнняў у махлярстве пры падзеле ўласнасці.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Сеуле
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ваенныя Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Палітыкі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Васэда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пусане
Катэгорыя·Выпускнікі Карэйскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Паўднёвай Карэі