У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кім.
Кім Ён Сам (김영삼; 20 снежня 1927, Кёнсан-Намда, Карэя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Рэспублікі Карэя з 25 лютага 1993 да 25 лютага 1998 г.
Скончыў Сеульскі ўніверсітэт. 3 1954 дэпутат Нацыянальнай асамблеі. У 1970-я г. ўзначальваў памяркоўную апазіцыю рэжыму прэзідэнта Пак Чжон Хі (лідар Новай дэмакратычнай партыі). Пасля прыходу да ўлады Чон Ду Хвана (1979) пазбаўлены права займацца палітычнай дзейнасцю. 3 1985 разам з Кім Тэ Чжунам узначальваў рух за дэмакратызацыю ў краіне, пасля разрыву з ім (1987) далучыўся да прэзідэнта Ро Дэ У (з 1990 яго пераемнік на пасадзе лідара Дэмакратычнай ліберальнай партыі). У 1993—1998 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Праводзіў курс на барацьбу з карупцыяй у дзяржаўным апараце.