wd wp Пошук:

Падмасамбхава

Падмасамбха́ва (санскр.: पद्मसंभव; каля 717762 гг.), таксама гуру Рынпачэ́ (тыб.: པདྨ་འབྱུང་གནས།) — індыйскі будысцкі філосаф, адзін з распаўсюджвальнікаў напрамку ваджраяна ў Тыбеце. У тыбецкім будызме разглядаецца як адно з увасабленняў Буды.

Біяграфія

Лічыцца, што нарадзіўся ў краіне Удыяна, якая на думку большасці сучасных даследчыкаў месцілася ў горнай мясцовасці на поўначы сучаснага Пакістана. Быў знойдзены мясцовым валадаром у кветке лотаса, таму і атрымаў сваё імя, якое значыла «народжаны ў лотасе». Выхоўваўся пры двары, але жадаў прысвяціць сваё жыццё духоўным пошукам. Падчас выканання сакральнага танца выпадкова забіў сына аднаго з прыдворных і быў выгнаны. Жыў на могілках, дзе займаўся духоўнымі практыкаваннямі, асвоіў ёгу, пазнаёміўся з вучэннем ваджраяны. Ужо да місіянерскай дзейнасці ў Тыбеце стаў знакамітым. Згодна паданню, валадар краіны Манды на тэрыторыі Хімачал-Прадэш быў раз’юшаны каханнем яго дачкі да філосафа-жабрака і прыняў рашэнне пакараць Падмасамбхаву смерцю, але алей, які прынеслі для яго спалення, ператварыўся ў свяшчэннае возера Рэвалсар.

У 749 г. быў запрошаны ў Тыбет валадаром Трысонгам Дэцэнам, калі тыбецкія дэманы запярэчылі будаўніцтву будысцкага кляштара. Падмасамбхава здолеў падначаліць іх і зрабіць сваімі памагатымі. Заснаваў каля Лхасы першы ў Тыбеце будысцкі кляштар Сам’е. Меў 25 вучняў, галоўным з якіх быў сам Трысонг Дэцэн. Наведваў розныя куты Тыбета і захоўваў там святыні, пазней 108 святынь былі знойдзеныя манахамі ньінгма. Вучаніца Ешэ Цаг’ял занатоўвала яго выказванні. Пасля заканчэння місіі ў Тыбеце паехаў на мяжу з Непалам, адкуль узнёсся на неба.

Спадарожніцы

У Падмасамбхавы было 5 тантрычных спадарожніц. Іх называюць «дакіні мудрасці» (гл. Рэлігія тыбетцаў) і «пяць умілаваных». Іх імёны:

Праявы

У тыбецкай традыцыі Падмасамбхава мае 8 праяў:

Зноскі

  1. 1 2 OCLC. Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 Buddhist Digital Resource Center — 1999. Праверана 9 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тыбецкі будызм
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Постаці будызму
Катэгорыя·Памерлі ў 762 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 717 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу