Тыбе́цкае пісьмо́ — пісьмо, якое склалася ў 8—11 ст. у манастырах Цэнтральнай Азіі на аснове індыйскага пісьма брахмі эпохі гупта.
Алфавіт значна пашыраны за кошт дадатковых сімвалаў, адсутнічаюць спецыяльныя знакі для абазначэння сэнсаўтваральнай вышыні галасавога тону.
Падзяляецца на кніжны і друкаваны шрыфт і на курсіўнае пісьмо, у якім таксама вылучаецца некалькі тыпаў.
На аснове тыбецкага пісьма развіліся некаторыя іншыя пісьмовыя сістэмы, напрыклад, мангольскае пісьмо.
ཀ | ཁ | ག | ང |
ка (ka) | кха (kha) | га (ga) | нга (nga) |
ཅ | ཆ | ཇ | ཉ |
ча (ca) | чха (cha) | джа (ja) | нья (nya) |
ཏ | ཐ | ད | ན |
та (ta) | тха (tha) | да (da) | на (na) |
པ | ཕ | བ | མ |
па (pa) | пха (pha) | ба (ba) | ма (ma) |
ཙ | ཚ | ཛ | ཝ |
ца (tsa) | цха (tsha) | дза (dza) | ва (wa) |
ཞ | ཟ | འ | ཡ |
жа (zha) | за (za) | а ('a) | йа (ya) |
ར | ལ | ཤ | ས |
ра (ra) | ла (la) | ша (sha) | са (sa) |
ཧ | ཨ | ||
ха (ha) | а (a) |