wd wp Пошук:

Падлужнае

Падлу́жнаевозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка (выцякае з возера), за 3 км на поўнач ад горада Глыбокае.

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 9,25 км².

Схілы катлавіны вышынёй 6 м, спадзістыя, разараныя, на захадзе стромкія вышынёй да 11 м, пад лесам і хмызняком. Злучана ручаямі з азёрамі Мушкацкае і Вялікае.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-32. Карта выдання 1980 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1983 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна