Падлу́жнае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка (выцякае з возера), за 3 км на поўнач ад горада Глыбокае.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 9,25 км².
Схілы катлавіны вышынёй 6 м, спадзістыя, разараныя, на захадзе стромкія вышынёй да 11 м, пад лесам і хмызняком. Злучана ручаямі з азёрамі Мушкацкае і Вялікае.