У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бабка. Падбярозавік звычайны (Leccinum scabrum) — шапкавы базідыяльны грыб роду лекцын сямейства Балетавыя (Boletaceae). Народныя назвы: абабак, бабка, бярозаік, чорнагаловік.
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 2,5—20 см, гладкая, сухая. Колер шапкі ад светла-шэрага да амаль чорнага. Мякаць белая, без асаблівага паху. Гіменафор амаль свабодны, з доўгімі трубачкамі і дробнымі порамі. Ножка цыліндрычная або крыху патоўшчаная да нізу, даўжынёй да 8—15 см і таўшчынёй да 4 см, з шараватымі або бура-чорнымі лускавінкамі. Споры верацёнападобнай формы, гладкія, вохрыста-карычневыя.
Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі[1]. Расце ў розных лясах і тундравых зонах, утварае мікарызу бярозамі. Пладаносіць у чэрвені—верасні паасобку або групамі.
Ядомы. Некаторыя формы падбярозавіка падобныя на жоўцевы грыб.
Подберёзовик Архівавана 14 ліпеня 2012. // Проект «Вся Биология» (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падбярозавік звычайны