wd wp Пошук:

Падбярозавік звычайны

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бабка. Падбярозавік звычайны (Leccinum scabrum) — шапкавы базідыяльны грыб роду лекцын сямейства Балетавыя (Boletaceae). Народныя назвы: абабак, бабка, бярозаік, чорнагаловік.

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 2,5—20 см, гладкая, сухая. Колер шапкі ад светла-шэрага да амаль чорнага. Мякаць белая, без асаблівага паху. Гіменафор амаль свабодны, з доўгімі трубачкамі і дробнымі порамі. Ножка цыліндрычная або крыху патоўшчаная да нізу, даўжынёй да 8—15 см і таўшчынёй да 4 см, з шараватымі або бура-чорнымі лускавінкамі. Споры верацёнападобнай формы, гладкія, вохрыста-карычневыя.

Арэал і экалогія

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі[1]. Расце ў розных лясах і тундравых зонах, утварае мікарызу бярозамі. Пладаносіць у чэрвені—верасні паасобку або групамі.

Выкарыстанне

Ядомы. Некаторыя формы падбярозавіка падобныя на жоўцевы грыб.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Балетавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак