Падбе́льскія Агаро́днікі[1] (трансліт.: Padbieĺskija Aharodniki, руск.: Подбельские Огородники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Камянюцкага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Падбельскага сельсавета. Да 14 красавіка 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Навіцкавіцкага сельсавета (у 1954—1962 гадах — Пашукоўскі сельсавет)[2].