wd wp Пошук:

Павіласцкі край

Павіласцкі край (лат.: Pāvilostas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Латвіі ў вобласці Курзэмэ. Край складаецца з дзвюх воласцяў і горада Павіласта, які з’яўляецца цэнтрам края.

Мяжуе з Гробінскім, Дурбскім, Айзпуцкім, Кулдыгскім, Алсунгскім, Вэнтспілскім краямі.

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 3233 чалавекі[1]. Плошча края складае 515 км²[2].

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Ліепайскага раёна.

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад насельніцтва края па выніках перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[3]:

Нацыянальнасць Колькасць,
чал. (2011)
%
Латышы 2609 91,54 %
Рускія 95 3,33 %
Беларусы 11 0,39 %
Украінцы 33 1,16 %
Палякі 6 0,21 %
Літоўцы 79 2,77 %
Іншыя 17 0,60 %
усяго 2850 100,00 %

Тэрытарыяльны падзел

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва ў самакіраваннях на 01.01.2010(лат.)  (недаступная спасылка). Упраўленне па справах грамадзянства і міграцыі (23 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  2. Адміністрацыйны падзел Латвіі(лат.)  (недаступная спасылка). Міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і самакіраванняў. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  3. Насельніцтва Латвіі паводле перапісу насельніцтва 2011

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі