Вэнтспілскі край (лат.: Ventspils novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Латвіі ў вобласці Курзэмэ. Край складаецца з дванаццаці воласцяў і горада Пілтэнэ. Адміністрацыя самакіравання знаходзіцца ў горадзе рэспубліканскага падпарадкавання — Вэнтспілс, якія не ўваходзяць у склад края.
Мяжуе з Дундажскім, Талсінскім, Кулдыжскім, Алсунгскім, Павіласцкім краямі і горадам Вэнтспілс.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 13 510 чалавек[1]. Плошча края складае 2472 км²[2].
Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Вэнтспілскага раёна.
Нацыянальны склад насельніцтва края паводле вынікаў перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[3]:
Нацыянальнасць | Колькасць, чал. (2011) |
% |
---|---|---|
Латышы | 11 138 | 91,75 % |
Рускія | 483 | 3,98 % |
Беларусы | 90 | 0,74 % |
Украінцы | 162 | 1,33 % |
Палякі | 49 | 0,40 % |
Літоўцы | 96 | 0,79 % |
Іншыя | 121 | 1,00 % |
усяго | 12 139 | 100,00 % |