wd wp Пошук:

Гробінскі край

Гробінскі край (лат.: Grobiņas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Латвіі ў вобласці Курзэмэ. Край складаецца з чатырох воласцяў і горада Гробіня, які з’яўляецца цэнтрам края.

Мяжуе з Руцаўскім, Ніцскім, Павіласцкім, Дурбскім, Прыекульскім краямі і горадам Ліепая.

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 10 220 чалавека[1]. Плошча края складае 490,2 км²[2].

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Ліепайскага раёна.

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад насельніцтва края па выніках перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[3]:

Нацыянальнасць Колькасць,
чал. (2011)
%
Латышы 8261 88,40 %
Рускія 476 5,09 %
Беларусы 90 0,96 %
Украінцы 100 1,07 %
Палякі 50 0,54 %
Літоўцы 297 3,18 %
Іншыя 71 0,76 %
усяго 9345 100,00 %

Тэрытарыяльны падзел

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва ў самакіраваннях на 01.01.2010(лат.)  (недаступная спасылка). Упраўленне па справах грамадзянства і міграцыі (23 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  2. Адміністрацыйны падзел Латвіі(лат.)  (недаступная спасылка). Міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і самакіраванняў. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  3. Насельніцтва Латвіі паводле перапісу насельніцтва 2011

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі