wd wp Пошук:

Павел Фёдаравіч Вансецкі

Павел Фёдаравіч Вансецкі (1915, Екацярынадар — 27 сакавіка 1944, Мікалаеў) — Герой Савецкага Саюза[1], аўтаматчык 384-га асобнага батальёна марской пяхоты Адэскай ваенна-марской базы Чарнаморскага флоту, старшына другога артыкулу.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1915 годзе ў Екацярынадары (цяпер — Краснадар) у сям’і рабочых. Па нацыянальнасці рускі[2], паводле іншых звестак, беларус[1]. Пасля заканчэння сямігадовай школы паступіў токарам на адзін з екацярынадарскіх заводаў.

У 1938 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Тэрміновую службу праходзіў на лідары эскадраных мінаносцаў(руск.) бел. «Ташкент»(руск.) бел. Чарнаморскага флоту[1].

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне прымаў на сухапутным фронце ў складзе марской пяхоты. Браў удзел у абароне Севастопаля, баях на «Малой зямлі»(руск.) бел..

У красавіку 1943 года Вансецкі быў залічаны ў 384-ы асобны батальён марской пяхоты Чарнаморскага флоту, і ўвосень таго ж года ўдзельнічаў у дэсантных аперацыях па вызваленні Таганрога, Марыупаля і Асіпенка. За адзнаку ў гэтых баях быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі»[1].

Удзельнічаў таксама ў баях на Кінбурнскай касе, вызваленні пасёлкаў Херсонскай вобласці Аляксандраўка, Богаяўленскае (цяпер Акцябрскі) і Шырокая Балка.

У другой палове сакавіка 1944 года ўвайшоў у склад дэсантнай групы пад камандаваннем старшага лейтэнанта Канстанціна Фёдаравіча Альшанскага. Задачай дэсанту была палёгка франтальнага ўдару савецкіх войскаў у ходзе вызвалення горада Мікалаева, які з’яўляўся часткай Адэскай аперацыі[1]. Пасля высадкі ў марскім порце Мікалаева атрад на працягу двух сутак адбіў 18 нападаў праціўніка, знішчыўшы каля 700 гітлераўцаў. У гэтых баях па-геройску загінулі амаль усе дэсантнікі, у тым ліку і старшына 2-га артыкулу П. Ф. Вансецкі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства старшыне 2-й артыкулу Вансецкаму Пятру Фёдаравічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[2].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Вансецкий Павел Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100-101. — 737 с.
  2. 1 2 Павел Фёдаравіч Вансецкі на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мікалаеўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Ваенныя маракі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Мікалаеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснадары