wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Ялугін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ялугін. Павел Уладзіміравіч Ялу́гін (8 (21) верасня 1910[1]21 сакавіка 1990) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ад’ютант старэйшы батальёна 120-га гвардзейскага стралковага палка 39-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 3-га Украінскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944)[2].

Біяграфія

П. У. Ялугін нарадзіўся ў вёсцы Янова (зараз у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці). Жыў у Растове-на-Доне, працаваў прэсоўшчыкам на заводзе «Растсельмаш(руск.) бел.».

У 1932—1934 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. Затым працаваў начальнікам вучэбнай часткі школы малодшага камсаставу МУС у Новарасійску. У 1941 г. зноў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў Арджанекідзеўскае пяхотнае вучылішча. Удзельнік баёў на Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім франтах[2].

Вызначыўся ў баях пры фарсікаванні ракі Дняпро. 24 кастрычніка 1943 г. перадавы атрад на чале з гвардыі капітанам Ялугіным на лодках пераправіўся праз Дняпро каля Днепрапятроўска, 2 гадзіны вёў бой, захапіў і пашырыў плацдарм[2].

П. У. Ялугін з баямі дайшоў да Германіі, дзе ў красавіку 1945 г. ў час Берлінскай наступальнай аперацыі быў цяжка паранены. Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1954 годзе скончыў Маскоўскі будаўнічы тэхнікум. Быў камандзірам ваенна-будаўнічага атрада.

З 1969 года падпалкоўнік П. У. Ялугін у запасе[2]. Жыў у Маскве.

Памёр 21 сакавіка 1990 г. Пахаваны ў вёсцы Суша Лепельскага раёна.

Узнагароды

Зноскі

  1. Паводле іншых звестак нарадзіўся 20 жніўня [2 верасня] 1910 (Праверана 16 сакавіка 2009).
  2. 1 2 3 4 Ялугин Павел Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 717. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 22 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскай губерні
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лепельскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе