wd wp Пошук:

Павел Пятровіч Боцу

Па́вел Пятро́віч Бо́цу (14 чэрвеня 1933, сяло Чэмашыр, Бесарабія — 17 лютага 1987, Малдаўская ССР) — малдаўскі савецкі паэт і пісьменнік.

Біяграфія

Павел Боцу нарадзіўся ў сяле Чэмашыр (рум.: Ceamaşir) Бесарабіі (цяпер сяло Прыазэрнэ Кілійскага раёна Адэскай вобласці). У 1956 годзе скончыў Кішынёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Іона Крангэ.

Павел Боцу ўступіў у КПСС у 1961 годзе. З 1965 года — старшыня кіравання Саюза Пісьменнікаў Малдаўскай ССР, з 1967 года — сакратар кіравання Саюза Пісьменнікаў СССР, дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 7 і 11 скліканняў ад Малдаўскай ССР[2].

17 лютага 1987 года застрэліўся на аўтатрасе з паляўнічай стрэльбы.

Творчасць

Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля бацькоў» (1959), «Мацерыкі» (1967), «Дом у Буджаку» (1973; Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1974), «Клятва» (1981), у якіх — этыка-маральныя праблемы, унутраны свет сучасніка. Выступаў як крытык, публіцыст. Вершы паэта, прысвечаныя Беларусі, у кнізе «Веравызнанне» (1963).

Пераклады

На беларускую мову творы Боцу перакладалі М. Аўрамчык, Г. Бураўкін, Х. Жычка, У. Паўлаў, Ю. Свірка (у кнізе «Табе, Беларусь», 1968; «Далягляды», 1976, і інш.).

Зноскі

  1. Боцу Павел Петрович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Публіцысты Малдовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў Малдове
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бесарабіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Паэты Малдовы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі МССР
Катэгорыя·Застрэліліся ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кілійскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Іона Крангэ
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Малдаўскай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня