wd wp Пошук:

Павел Палікарпавіч Ганчароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчароў. Павел Палікарпавіч Ганчароў (1900, в. Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці — 6 верасня 1970) — патафізіёлаг, прафесар медыцынскіх навук, генерал-палкоўнік медыцынскай службы, начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава(руск.) бел. (1953—1968)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1900 годзе. У 1919 г. уступіў у рады Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне 1920 года, разгроме войск Булак-Балаховіча каля г. Мазыр[1].

Пасля тэрміновай службы закончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію(руск.) бел.. Працаваў урачом палка, праз год стаў ад’ютантам кафедры паталагічнай анатоміі і паталагічнай фізіялогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі.

З 1934 года выкладчык, начальнік кафедры, намеснік начальніка акадэміі па навуковай і навучальнай рабоце Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1]. У 1941 годзе начальнік кафедры Куйбышаўскай Ваенна-медыцынскай акадэміі(руск.) бел.. Доктар медыцынскіх навук з 1942 года, генерал-палкоўнік медыцынскай службы з 1943 года, прафесар з 1947 года. З 1953 па 1968 гады — начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1].

Навуковая дзейнасць

У пачатку 30-х гадоў сумесна з І. Р. Пятровым ён вывучаў ва ўмовах палётаў на баявых машынах уплыў разрэджанай атмасферы на жывёл з раненнямі чэрапа, грудзей, жывата, а таксама страты крыві(руск.) бел.. Правераныя ў лабараторных умовах, гэтыя работы паслужылі падставай да ўстанаўлення паказанняў і проціпаказанняў для эвакуацыі авіятранспартам(англ.) бел. параненых.

Прапанаваў і ўпершыню выкарыстаў пры вывучэнні тампанады сэрца(руск.) бел. новы метад рэгістрацыі яго работы.

Унёс значны ўклад у рашэнне шэрагу навуковых праблем. Многія яго работы маюць не толькі тэарэтычнае, а і практычнае значэнне. П. П. Ганчароў вёў даследаванні, звязаныя з цячэннем працэсаў пасля ранення, займаўся праблемамі ўплыву на арганізм аператыўных умяшанняў(руск.) бел. на лёгкіх і плеўры, пытаннямі прафесіянальнай паталогіі, прымаў удзел у работах па вывучэнню электратраўм(руск.) бел., высвятляў механізмы іх дзеяння на арганізм.

Арганізаваў дзейнасць медыкабіялагічнай лабараторыі па вывучэнню радыяцыйных паражэнняў, займаўся даследваннямі па радыяцыйных паражэннях, агульнай паталогіі, прамянёвай хваробе, лячэбна-прафілактычных мерапрыемствах пры ёй. Аўтар навуковых прац па медыцыне, буйны ваенны патолаг. Ініцыятар стварэння і галоўны рэдактар працы «Развіццё навукі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі за 50 гадоў Савецкай улады». Прадстаўляў савецкую медыцынскую навуку на міжнародных канферэнцыях.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Гончаров Павел Поликарпович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Круглянскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках