Павел Мікалаевіч Пац (каля 1530—1595) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Кашталян віцебскі з 1566, ваявода мсціслаўскі з 1578, кашталян віленскі з 1593, староста вількамірскі, мсціслаўскі, дзісенскі, радамльскі.
Меў вялікія маёнткі Дзісна, Казьяны і іншыя ў Браслаўскім і Астравец у Ашмянскім паветах.
Сын Мікалая Паца і Аляксандры Гальшанскай, брат Станіслава, Мікалая і Дамініка.
Быў двойчы жанаты. Першай жонкай была Раіна Валовіч, дачка новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Пасля яе смерці ажаніўся (1585) з Ганнай Хадкевіч, удавой кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Ад першага шлюбу меў сыноў Пятра і Мікалая, таксама дачок Соф’ю і Барбару.
Юрый Пац (? — 1505) | NN | Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі (? — 1510) | Соф'я Судзімонтавічаўна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай Пац (? — каля 1550) | Аляксандра Гальшанская (? — каля 1553) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Раіна Валовіч (? — каля 1583) | Павел Пац (каля 1530 — 1595) | Ганна Хадкевіч (? — пасля 1595) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр Пац (? — 1642) | Мікалай Пац (1570 — 1624) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||