wd wp Пошук:

Павел Леанідавіч Ждановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ждановіч. Павел Леанідавіч Ждановіч (нар. 29 красавіка 1982, г. Караганда, Казахская ССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, гісторык; аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».

Працаваў настаўнікам гісторыі СШ № 44 імя М.А.Лебедзева (г. Гомель); малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела ваеннай славы, загадчыкам аддзела ваеннай славы ўстановы «Гомельскі абласны краязнаўчы музей»; загадчыкам філіяла «Музей ваеннай славы» установы «Гомельскі абласны краязнаўчы музей»; дырэктарам установы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы».

З’яўляўся дэпутатам дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, нагруднымі знакамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «За актыўны пошук» і «90 год ваенным камісарыятам».

Асабістае жыццё

Жанаты.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карагандзе
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта