wd wp Пошук:

Павел Каспаравіч Астравіцкі

Павел Каспаравіч Астравіцкі — грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага 16 ст.

Біяграфія

Паходзіў з шляхты Ашмянскага павета. Звестак пра даты нараджэння i смерці не захавалася. У 1563 уваходзіў у склад дэлегацыі Віленскага сойма на Варшаўскі сойм для перагавораў аб уніі Вялікага Княства Літоўскага i Каралеўства Польскага. У 1566 вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст прызначыў яго маршалкам Ашмянскага павета, потым суддзёй віленскім. Пазней служыў у ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла, перакананага прыхільніка кальвінізму, актыўнага дзеяча Рэфармацыі. Гэта дае падставу меркаваць, что Астравіцкі падзяляў погляды рэфарматараў i быў прыхільнікам кальвінізму.

Добра знаёмы з судовай практыкай i яе патрэбамі, ён бачыў недасканаласць тагачаснага заканадаўства, устарэлыя элементы Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529, ix неадпаведнасць узроўню развіцця грамадскіх адносін. Таму ахвотна прыняў прапанову ўдзельнічаць у дапрацоўцы Статута, які быў выдадзены ў 1566. Паводле рашэнняў Віленскага сойма 1551 праект Статута выпрацоўваўся камісіяй з 5 членаў каталіцкага i 5 членаў праваслаўнага веравызнання. Сойм зацвердзіў Астравіцкі членам Статутнай камісіі каталіцкага веравызнання.

Як дасведчаны судовы практык i актыўны ўдзельнік шляхецкага руху сярэдзіны 16 ст. праводзіў ідэі суверэннасці Вялікага Княства Літоўскага, умацавання яго дзяржаўнасці i рэфармавання грамадства ў інтарэсах шляхты.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Маршалкі земскія ашмянскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты анікштанскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Харунжыя ашмянскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы