wd wp Пошук:

Павел Асіповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асіповіч. Павел (Павал) Асіповіч (19 лістапада 1923, в. Беніца Маладзечанскага павету Віленскага ваяводства, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл. — 23 студзеня 1997) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.

Біяграфія

Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, Менскай афіцэрскай школе БКА, у складзе якой апынуўся на выгнанні і быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС. Перайшоў на бок саюзнікаў і далучыўся да 2-га Польскага корпусу.

З 1946 у Вялікабрытаніі, там жа ў 1948 г. дэмабілізаваўся. Скончыў Польскую гандлёвую школу ў Глазга. Працаваў бухгалтарам у Вялікабрытаніі, Гане і Нігерыі. Пазней пасяліўся ў Лондане. Сябра ЗБВБ ад 1.10.1946. Ва ўправе арганізацыі займаў розныя пасады. У 1953 і 1955 быў старшынём ЗБВБ, а ў 1963—96 — скарбнікам. Быў сябрам ЗБК (з 1949) і Беларускага хрысціянскага акадэмічнага аб’яднання «Жыцьцё» (з 1948). Адзін з заснавальнікаў Англа-беларускага таварыства, быў скарбнікам у 1964—97, а таксама скарбнікам Беларускай харытатыўнай секцыі. Ад імя ЗБВБ браў удзел у працы Еўрапейскай групы сувязі (European Liaison Group), дзе таксама доўгі час выконваў функцыі скарбніка. Памёр у Лондане. Паводле жадання жонкі спалены прах пахаваны пры касцёле Андрэя Баболі[en] ў брытанскай сталіцы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі