wd wp Пошук:

Павел Ігнатавіч Канопліч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канопліч. Павел Ігнатавіч Канопліч (31 студзеня 1912, в. Замошша, Буйнавіцкая воласць, Мазырскі павет, Мінская губерня — 1983) — работнік сельскай гаспадаркі (звеннявы маханізаванага звяна), Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання (1963—1967).

Біяграфія

Нарадзіўся 31 студзеня 1912 года ў сялянскай сям’і. З 1935 года працаваў у калгасе «Перамога». З восені 1936 года праходзіў навучанне на курсах трактарыстаў пры Лельчыцкай машынна-трактарнай станцыі (МТС). Праз год стаў трактарыстам гэтай МТС.

Прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гадах, быў паранены і пасля лячэння дэмабілізаваны. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў трактарыстам. З пачаткам вайны быў вымушаны застацца на акупіраванай тэрыторыі. Вясной 1943 года разам з некалькімі аднавяскоўцамі стаў партызанам. З восені 1943 года — баец Лельчыцкай партызанскай брыгады. У пачатку 1944 года разам з перадавымі часткамі Чырвонай Арміі вызваляў вёскі Замошша, Астражанка і Сіманавічы Лельчыцкага раёна, стаў чырвонаармейцам і быў накіраваны на фронт.

Вясной 1944 года падчас вызвалення Петрыкаўскага раёна атрымаў найцяжэйшыя раненні абедзвюх ног. Знаходзіўся на лячэнні ў ваенным шпіталі ў Гомелі, затым у бальніцах. Перанёс некалькі цяжкіх аперацый, у тым ліку ампутацыю абедзвюх ступняў. Атрымаў інваліднасць 1-й групы і пасля завяршэння лячэння ў снежні 1945 года быў дэмабілізаваны[1].

Без ступняў абедзвюх ног асвоіў кіраванне трактарам і вясной 1950 года быў дапушчаны да самастойнай працы на новым трактары маркі СХТЗ-НАТІ. Праз год стаў лепшым механізатарам раёна, а яго імя было занесена на Дошку гонару Лельчыцкай МТС.

Пасля скасавання сістэмы МТС у 1958 годзе перайшоў на працу ў саўгас «Буйнавічы», прымаў актыўны ўдзел ва ўкараненні комплекснай механізацыі. У пачатку 1963 года стаў ініцыятарам пераходу на звеннявую сістэму арганізацыі працы для вырошчвання кукурузы і цукровых буракоў.

Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці рэспублікі: з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных. Пражываў у роднай вёсцы. Разам з жонкай выгадаваў семярых дзяцей.

У 1968 годзе выйшаў на адпачынак па стане здароўя. Памёр у 1983 годзе.

Памяць

Імя Героя было прысвоена Замошскай сярэдняй школе. Пра яго жыццёвы шлях і працоўны подзвіг распавядаецца ў кнізе беларускага пісьменніка Уладзіміра Правасуда «Палескі Марэсьеў». Яму прысвечаны дакументальны фільм «Жыве на Палессі чалавек».

Узнагароды

Літаратура

Зноскі

  1. Коноплич Павел Игнатьевич
  2. Заслужаныя і ганаровыя грамадзяне
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Інваліды Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Лельчыцкага раёна