wd wp Пошук:

Павел Іванавіч Бачынін

Павел Фёдаравіч Ваячак, пазней Павел Іванавіч Бачынін (1895, Кіеў6 чэрвеня 1976) — віяланчэліст і дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Малдовы[2].

Біяграфія

Павел Іванавіч Бачынін нарадзіўся ў 1895 годзе ў Кіеве. Працоўную дзейнасць распачаў яшчэ будучы студэнтам Кіеўскай кансерваторыі — працаваў музыкантам у гарадскім тэатры. З 1918 па 1923 год служыў у Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у аркестрах шэрагу оперных тэатраў Украінскай ССР, а з 1930 года — у Сімфанічным аркестры радыё Малдаўскай АССР. У 1937 годзе ўвайшоў у новаўтворанае Малдаўскае аддзяленне Саюза кампазітараў Украінскай ССР[uk], арганізаванае ў Адэсе[3][4].

З 1940 па 1941 год П. І. Бачынін быў выкладчыкам у Малдаўскай дзяржаўнай кансерваторыі (горад Кішынёў). У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у радыёкамітэце і іншых установах культуры Дагестанскай АССР[ru]. З 1944 года працаваў у Галоўным упраўленні радыёінфармацыі Міністэрства культуры Малдаўскай ССР, дзе прымаў актыўны ўдзел у стварэнні музычных калектываў — хора, аркестра і вакальнай групы.

У першай палове 1950-х гадоў П. І. Бачынін вучыў ігры на віяланчэлі Яўгена Догу[ru], які пазней стаў знакамітым кампазітарам. Сам Дога так узгадвае свайго настаўніка:

Мой другі педагог, старэнькі чалавек па імені Павел Іванавіч Бачынін, стаў маім паратункам. Я заўсёды ўспамінаю пра яго з захапленнем. Ён прызначыў мне першы ўрок у 6 гадзін раніцы. Прыходжу — ён ужо сядзіць і іграе на фартэпіяна. Мне ён вельмі спадабаўся — інтэлігентны, вельмі музыкальны, карэктны. Ён займаўся са мной кожную раніцу з 6 гадзін да 8.30, калі пачыналіся лекцыі, на працягу двух з паловай гадоў. Ён навучыў мяне не столькі ігры на віяланчэлі, колькі проста быць чалавекам. Ён ніколі не гаварыў слова «трэба», загадны лад адсутнічаў. Затое ён сваім прыкладам, адносінай вельмі шмат мне даў[5].

За заслугі ў развіцці музычнага мастацтва Малдовы П. І. Бачыніну было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Малдаўскай ССР. Ён быў адзначаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Знамені і іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Павел Іванавіч Бачынін памёр 6 чэрвеня 1976 года.

Зноскі

  1. https://www.moldovenii.md/ru/events/6/6
  2. 06 июня — Календарь событий (укр.) . Сайт «Moldovenii.md». Праверана 25 чэрвеня 2021.
  3. МОЛДА́ВИЯ (руск.) . Сайт Вялікай расійскай энцыклапедыі[ru]. Праверана 25 чэрвеня 2021.
  4. МОЛДАВСКАЯ МУЗЫКА (руск.) . Сайт «Music-dic.ru». Праверана 25 чэрвеня 2021.
  5. Елена Меркулова. Евгений Дога: «Под мой вальс выходят замуж» (руск.) . Сайт «Правмир» (31 мая 2007). Праверана 25 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Віяланчэлісты Малдовы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Малдаўскай ССР
Катэгорыя·Музычныя педагогі Малдовы
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дырыжоры Малдовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»