wd wp Пошук:

Павал Фёлькель

Павал Фелькель (в.-луж.: Pawoł Völkel, 13 верасня 1931, Хросчыцы, Саксонія, Германія16 снежня 1997, Будзішын, ГДР) — лужыцкі пісьменнік, выдавец, перакладчык і вучоны-славіст. Пад яго рэдакцыяй у 1974 годзе выйшаў «Верхнялужыцка-рускі слоўнік» Канстанціна Трафімовіча.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 верасня 1931 года ў сям’і рамесніка ў горадзе Хросчыцы. У 1942 годзе скончыў пачатковую школу ў Кроствіцы. З 1942 па 1945 год навучаўся ў Вышэйшай школе імя Лесінга ў Каменцы. З 1946 па 1950 год навучаўся ў гімназіях у Чэскі-Ліпе, Варнсдорфе і Ліберцы. У 1951 годзе скончыў лужыцкую пашыраную школу ў Будзішыне (у цяперашні час — Сербская гімназія). З 1951 па 1956 год навучаўся на факультэце славістыкі універсітэта імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. З 1958 па 1965 года працаваў лектарам у выдавецтве «Домавіна». У 1965 годзе быў прызначаны кіраўніком аддзела лекцый выдавецтва «Домавіна».

У 1992 годзе выйшаў на пенсію. Памёр 16 снежня 1997 года ў Будзішыне.

Сачыненні

Займаўся перакладамі са славянскіх моў.

Проза

Навуковыя выданні, слоўнікі

Узнагароды

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Pawoł Völkel // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. Bibliothèque nationale de France Record #12053415b // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баўтцэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі ГДР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Баўтцэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага