wd wp Пошук:

Павал Неда

Па́вал Не́да (в.-луж.: Pawoł Nedo, 1 лістапада 1908, вёска Котыц, Воспарк, Германія24 мая 1984, Лейпцыг, Германія) — лужыцкі педагог, прафесар, этнограф і грамадскі дзеяч. Старшыня лужыцкага культурна-грамадскага таварыства «Домавіна» (1933-1950).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лістапада 1908 года ў лужыцкай вёсцы Котыц каля горада Вайсенберг. Пасля заканчэння пачатковай школы навучаўся ў сярэдняй школе ў Баўтцэне, якую скончыў у 1928 годзе. Потым навучаўся да 1932 года ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе вывучаў этналогію, педагогіку і нямецкую філалогію. З 1932 па 1937 год быў настаўнікам у сербскіх вёсках Клюкш, Хвачыцы і Ракойды. Пасля прыходу да ўлады нацысцкага рэжыму быў прызначаны мясцовымі ўладамі «тэхнічным дарадцам па пытанням вендзійскай культуры». На з’ездзе членаў «Домавіны», які адбыўся 27 снежня 1933 года, заклікаў падтрымліваць нацысцкі рэжым[3]. На гэтым жа з’ездзе быў аднадушна абраны старшынёй лужыцкай грамадскай арганізацыяй «Домавіна». З 1932 года па 1934 год быў дырэктарам Сербскага музея, які размяшчаўся ў Сербскім доме ў Баўтцэне.

У 1937 годзе ўступіў у Нацыянал-сацыялістычны саюз настаўнікаў. У сваёй дзейнасці, як прадстаўнік зарэгістраванай лужыцкай арганізацыі, спрабаваў дамовіцца з нацысцкімі ўладамі аб змякчэнні дзяржаўнага ціску на лужычанаў. Пасля таго, як ён адмовіўся ўнесці змены ў статут «Домавіны», што «венды павінны размаўляць па-нямецку», арганізацыя была забароненая 18 сакавіка 1937 года.

Пазней пакінуў выкладчыцкую дзейнасць і перасяліўся ў Берлін, дзе стаў працаваць у польскім банку. Меў кантакты з польскай выведкай, за што быў арыштаваны. У лістападзе 1939 года выйшаў на волю і стаў працаваць сакратаром. У канцы лістапада 1944 года быў зноў арыштаваны і ўтрымліваўся ў зняволенні да заканчэння Другой сусветнай вайны.

Вярнуўшыся ў Лужыцу, стаў займацца выкладчыцкай дзейнасцю. Быў прызначаны членам Савета па школьнай адукацыі акругі Баўтцэн. У 1945 годзе займаўся аднаўленнем дзейнасці «Домавіны». Летам 1945 года ўступіў у Камуністычную партыю Германіі.

У 1946 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння Сербалужыцкага педагагічнага інстытута[4]. 14 кастрычніка 1948 года па яго ініцыятыве былі заснаваны першыя радыёперадачы на лужыцкіх мовах. Пазней працаваў у Саксонскім міністэрстве адукацыі ў Дрэздэне. Разам з Павалам Новатным удзельнічаў у арганізацыі Інстытута сербскага народазнаўства ў Баўцэне. Быў першым дырэктарам Інстытута сарабістыкі (да 1964 года).

У 1959 годзе стаў прафесарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, дзе займаўся лужыцкай этнаграфіяй. У 1964 годзе стаў прафесарам этнаграфіі і фальклору ва ўніверсітэце імя Гумбальдта ў Берліне. Быў таксама дырэктарам Інстытута этналогіі і нямецкага фальклору. З 1953 па 1968 год быў старшынёй Аддзела этнаграфіі Акадэміі навук ГДР.

У 1968 годзе выйшаў на пенсію па стану здароўя, пасля чаго актыўна займаўся вывучэннем народнага лужыцкага касцюма.

Памёр 24 мая 1984 года ў Лейпцыгу.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Paul Nedo // Sächsische Biografie — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Paul Johannes Nedo // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Serbske Nowiny 92 (11. November 1933) 260
  4. Biografie von Paul Nedo, Sächsische Biografie
  5. Neues Deutschland, 28. April 1978, S. 5
  6. Neues Deutschland, 6. Oktober 1983, S. 3

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада