wd wp Пошук:

Оўэна

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Оўэна (англ. Oeno) — атол на поўдні Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі астравы Піткэрн. Плошча сушы — 0,65 км². Незаселены.

Прырода і геаграфія

Атол Оўэна знаходзіцца ў 143 км на паўночны захад ад вострава Піткэрн. Мае каралавае паходжанне. Складаецца з шырокага бар’ернага рыфа, унутранай лагуны, у якой заключаны воўстраў Оэна і выспа Сэндзі. Плошча сушы — 0,65 км². Плошча разам з лагунай і рыфам — 16,5 км².

Сталых вадацёкаў і крыніц пітной вады на паверхні астравоў няма.

Клімат трапічны пасатны, даволі вільготны. Сезонная розніца тэмператур не перавышае 7 °C. Дажджлівы сезон працягваецца з лістапада па сакавік.

Максімальная вышыня — каля 5 м.

Расліннасць бедная, прысутнічае толькі на востраве Оэна. Галоўным чынам, гэта зараснікі хмызняку, панданус, але таксама ёсць пальмавыя дрэвы.

Фаўна прадстаўлена рэдкімі птушкамі. Міжнародная арганізацыя BirdLife International вызначаэ атол як важнае птушынае месца (IBA).

У 1997 г. у мэтах захавання калоніі птушак Оўэна быў вычышчаны ад пацукоў.

Гісторыя

Атол быў адкрыты і нанесены на карту брытанскай экспедыцыяй ў 1816 г. У 1824 г. ён атрымаў сваю назву па найменню амерыканскага кітабойнага судна, якое праходзіла каля яго.

10 ліпеня 1902 г. атол быў анэксаваны Вялікабрытаніяй. У 1938 г. далучаны да астравоў Піткэрн.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Піткэрн
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта