wd wp Пошук:

Отакар Яраш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яраш. Отакар Я́раш (чэшск.: Otakar Jaroš; 19 ліпеня (1 жніўня) 19128 сакавіка 1943) — чэхаславацкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Отакар Яраш нарадзіўся ў горадзе Лоўні (зараз ва Усцецкім краі Чэхіі). Вучыўся ў электратэхнічным тэхнікуме ў Празе. У 1938 годзе скончыў вышэйшае ваеннае вучылішча ў горадзе Граніцэ (Паўночная Маравія). Пасля акупацыі чэшскіх зямель нямецкімі войскамі эміграваў у 1939 г. у Польшчу, затым у СССР. З 1942 года камандзір роты сфарміраванага ў горадзе Бузулук (Арэнбургская вобласць) 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна. Са студзеня 1943 г. на Варонежскім фронце.

1-я рота 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна ў складзе 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі вызначылася ў баях у ваколіцах сяла Сакалова (Харкаўская вобласць Украіны) 8 сакавіка 1943 г. Отакар Яраш загінуў у гэтым баі. Пахаваны на брацкіх могілках у сяле Сакалова.

Отакару Ярашу пасмяротна прысвоена воінскае званне капітан. Указам Прэзідыума ВС СССР ад 17 красавіка 1943 г. капітану Отакару Ярашу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[2].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза надпоручику Ярошу Отакару Францевичу» от 17 апреля 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 23 апреля (№ 16 (222)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Отакар Яраш на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усцецкім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ва Украіне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Постаці Чэхіі