wd wp Пошук:

Орхава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Орхава (значэнні). О́рхава[2] (трансліт.: Orchava, руск.: Орхово) — вёска ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Геаграфія

Размешчана за 70 км на поўдзень ад Брэста, 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Уладава (Польшча), на поўдні і ўсходзе дзяржаўная граніца з Украінай, на захадзе — з Польшчай. Аўтадарогай звязана з Брэстам. Каля вёскі вадасховішча Орхава[3].

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З 1870 года маёнткам валодаў пан Каншэўскі, пазней — граф Замайскі. Фальварку належала 417 дзесяцін зямлі.

У 1905 годзе вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Дамачаўскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 26 вяскоўцаў.

Насельніцтва

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 450.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Тамашоўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных