wd wp Пошук:

Ордэн епіскапа Платона

О́рдэн епі́скапа Плато́на Эсто́нскай апо́стальска-правасла́ўнай царквы́ (эст.: Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden) — узнагарода Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы. Ордэнам узнагароджваюць за служэнне на славу Бога і на карысць Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы.

Заснаваная ў 1922 годзе Сінодам у памяць пра першага кіраўніка аўтаномнай праваслаўнай царквы Эстоніі Платона, замардаванага бальшавікамі. Адным з першых кавалераў ордэну 14 снежня 1924 стаў прэзідэнт Эстоніі Канстанцін Пятс[1].

Пасля 1944 года царква працягнула сваю дзейнасць у эміграцыі. Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі ўручэнне ордэну было адноўленае ў 1996 годзе[2].

Зноскі

  1. Paul Kulbusch - piiskop Platon(эст.) . Tõstamaa Manorhouse (25 кастрычніка 2012).(недаступная спасылка)
  2. Estonian Apostolic Orthodox Church Order of Bishop Platon 1st Class(англ.) . Medalj.nu (25 кастрычніка 2012).
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Ордэн епіскапа Платона