О́рдэн епі́скапа Плато́на Эсто́нскай апо́стальска-правасла́ўнай царквы́ (эст.: Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden) — узнагарода Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы. Ордэнам узнагароджваюць за служэнне на славу Бога і на карысць Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы.
Заснаваная ў 1922 годзе Сінодам у памяць пра першага кіраўніка аўтаномнай праваслаўнай царквы Эстоніі Платона, замардаванага бальшавікамі. Адным з першых кавалераў ордэну 14 снежня 1924 стаў прэзідэнт Эстоніі Канстанцін Пятс[1].
Пасля 1944 года царква працягнула сваю дзейнасць у эміграцыі. Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі ўручэнне ордэну было адноўленае ў 1996 годзе[2].