wd wp Пошук:

Ордэн Стара-планіны

Ордэн Стара-планіны (балг.: Орден «Стара планина») — найвышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Балгарыя. Ім ўзнагароджваюцца палітычныя, грамадскія, спартыўныя і інакшыя дзеячы Балгарыі і замежных дзяржаў.

Палажэнне аб узнагародзе

Ордэнам узнагароджваюцца:

  1. Балгарскія грамадзяне — кіраўнікі дзяржавы і ўрада, міністры, палітычныя і грамадскія дзеячы, дзеячы культуры, вайскоўцы і прадстаўнікі духавенства, якія маюць выдатныя заслугі перад Балгарыяй.
  2. Замежныя грамадзяне — кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, міністры, палітычныя і грамадскія дзеячы, дзеячы культуры маюць выключныя заслугі ў развіцці двухбаковых зносінах з Балгарыяй і за развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, умацаванне бяспекі і міру паміж народамі, а таксама тыя, хто мае заслугі ў справе абароны правоў і свабод чалавека.

Гісторыя

Ордэн Стара-планіны быў заснаваны 4 жніўня 1966 года ўказам № 606 Прэзідыума Народнага сходу НРБ для ўзнагароджання кіраўнікоў замежных дзяржаў, прэм’ер-міністраў, міністраў, дыпламатаў, палітычных, культурных і грамадскіх дзеячаў, замежных грамадзянаў і вайскоўцаў, за ўмацаванне сяброўскіх адносін з балгарскай дзяржавай. Пасля скасавання ўзнагароднай сістэмы НРБ, у сакавіку 1991 года, ордэн працягнуў сваё існаванне. У адпаведнасці з Законам «Аб ордэнах і медалях Рэспублікі Балгарыя» ад 30 чэрвеня 1994 года, ордэнам узнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне за выдатныя заслугі перад Рэспублікай. Першымі узнагароджанымі сталі 27 гульцоў і трэнераў нацыянальнай зборнай па футболе.

Апісанне

Ступені ордэна Стара-планіны:

  1. Ордэн Стара-планіны можа быць са стужкай ці без яе.
  2. Ордэн Стара-планіны са стужкай не мае ступеней і носіцца з зоркай.
  3. Ордэн Стара-планіны без стужкі мае дзве ступені — 1-ю і 2-ю, і дзве катэгорыі — з мячамі (для ўзнагароджвання вайскоўцаў) і без мячоў (для ўзнагароджвання грамадзянскіх асоб):

Знакі ордэна

Асаблівасці ўзнагароджвання ордэнам са стужкай

Узнагароджваюцца кіраўнікі замежных дзяржаў і ўрадаў, і як вынятак, грамадзяне Балгарыі. Ордэн носіцца на плечавой стужцы з зоркай на грудзіне.

Вядомыя ўзнагароджаныя

Спасылкі

Гл. таксама

Нататкі

  1. Райс узнагароджаная найвышэйшай узнагародай Балгарыі разам з Хусейнам і Чаўшеску
  2. Български интелектуалци наградени с орден „Стара планина“
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды
Катэгорыя·Узнагароды Балгарыі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта