wd wp Пошук:

Ома

О́ма[1] (амх.: ኦሞ) — рака ў Афрыцы, на поўдні Эфіопіі.

Даўжыня ракі каля 800[1] км. Плошча вадазбору 75 000[1] км². Рака бярэ пачатак у цэнтральнай частцы Эфіопскага нагор’я, цячэ пераважна на поўдзень, упадае ў возера Туркана ў яго паўночнай частцы. У гарах даліна Ома вузкая, у нізоўях моцна пашыраецца. Рэчышча з рэзкімі ўхіламі, з парогамі. Максімальны расход вады ў перыяд летніх дажджоў. Асноўныя прытокі: Гібэ і Годжэб.

Першым еўрапейскім картографам, які апісаў даліну ракі Ома, лічыцца Віторыа Батэга.

Урадам Эфіопіі пачата будаўніцтва на рацэ каскаду буйных гідраэлектрастанцый, што павінна забяспечыць сталіцу Эфіопіі — Адыс-Абебу бесперабойным энергазабеспячэннем. Працуюць ГЭС Gibe I і Gibe II, будуецца ГЭС Gibe III магутнасцю 1870 МВт.

Зноскі

  1. 1 2 3 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 276. — 671 с. с илл.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі Эфіопіі