О́ма[1] (амх.: ኦሞ) — рака ў Афрыцы, на поўдні Эфіопіі.
Даўжыня ракі каля 800[1] км. Плошча вадазбору 75 000[1] км². Рака бярэ пачатак у цэнтральнай частцы Эфіопскага нагор’я, цячэ пераважна на поўдзень, упадае ў возера Туркана ў яго паўночнай частцы. У гарах даліна Ома вузкая, у нізоўях моцна пашыраецца. Рэчышча з рэзкімі ўхіламі, з парогамі. Максімальны расход вады ў перыяд летніх дажджоў. Асноўныя прытокі: Гібэ і Годжэб.
Першым еўрапейскім картографам, які апісаў даліну ракі Ома, лічыцца Віторыа Батэга.
Урадам Эфіопіі пачата будаўніцтва на рацэ каскаду буйных гідраэлектрастанцый, што павінна забяспечыць сталіцу Эфіопіі — Адыс-Абебу бесперабойным энергазабеспячэннем. Працуюць ГЭС Gibe I і Gibe II, будуецца ГЭС Gibe III магутнасцю 1870 МВт.