wd wp Пошук:

Ольстэр

Не варта блытаць з Паўночнай Ірландыяй, якая ўключае 6 з 9 графстваў Ольстэра

О́льстэр (англ.: Ulster, ірл.: Cúige Uladh) — адна з чатырох гістарычных правінцый Ірландыі, якая аб’ядноўвае ў наш час дзевяць графстваў на поўначы вострава. Шэсць з гэтых графстваў — Антрым, Арма, Даўн, Фермана, Ландандэры і Тырон — уваходзяць у склад Паўночнай Ірландыі, астатнія — Каван, Данегол і Манахан — з’яўляюцца часткай Рэспублікі Ірландыя. Насельніцтва Ольстэра складае парадку 2 млн чалавек. Плошча правінцыі — 24 481 км². Найбуйнейшы горад Ольстэра — Белфаст.

Асноўнай мовай з’яўляецца англійская, другой па распаўсюджанасці — ірландская. Каля 10 % насельніцтва Паўночнай Ірландыі маюць пэўныя веды ў ірландскай мове, хоць мову выкладаюць ва ўсіх графствах, якія з’яўляюцца часткай рэспублікі.

Часта Ольстэрам памылкова завуць Паўночную Ірландыю.

Геаграфія

Насельніцтва Ольстэра — каля 2 мільёнаў чалавек. Плошча — 24 481 квадратных кіламетраў (8 952 квадратных міль). Самы вялікі горад — Белфаст з насельніцтвам больш чым 500 000 чалавек. Шэсць з дзевяці акруг Ольстэра, Антрым (Aontroim), Арма (Ard Mhacha), Даўн (An Dun), Фермана (Fear Manach), Ландандэры (Doire) і Тырон (Tir Eoghain), фарміруюць Паўночную Ірландыю, якая засталася часткай Вялікабрытаніі пасля падзелу Ірландыі ў 1921 годзе. Тры Ольстэрскія акругі, Каван (An Cabhan), Данегол (Dun na nGall) і Манахан (Muineachan) з’яўляюцца часткай Ірландскай рэспублікі.

Гісторыя

У раннім Сярэднявеччы правінцыяй кіравала дынастыя О’Нілаў. Пасля нарманскага ўварвання ў XII стагоддзі Ольстэр трапіў пад кантроль нарманскіх баронаў — спачатку дэ Курсі, затым — дэ Ласі. Яны стварылі тут графства Ольстэрскае.

У XIX стагоддзі Ольстэр стаў самай багатай і квітнеючай правінцыяй Ірландыі, а Белфаст абагнаў сталіцу, Дублін, па насельніцтве.

У XX стагоддзі Ольстэр стаў арэнай сутыкненняў ІРА і праанглійскіх ольстэрскіх юніяністаў (Асацыяцыя абароны Ольстэра, Добраахвотніцкі фронт Ольстэра).

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Правінцыі Ірландыі