wd wp Пошук:

Асацыяцыя абароны Ольстэра

Асацыяцыя абароны Ольстэра (англ.: Ulster Defence Association) — забароненая пратэстанцкая ваенізаваная групоўка Паўночнай Ірландыі. Таксама вядомая як «Барцы за свабоду Ольстэра» (Ulster Freedom Fighters). У ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі лічыцца тэрарыстычнай. У 2010 годзе заявіла пра раззбраенне[1].

Утворана ў верасні 1971 годзе ў адказ на стварэнне каталіцкай Ірландскай рэспубліканскай арміі (ІРА — Irish Republican Army). Налічвае да 4 тыс. членаў. Статутная мэта — «абарона пратэстанцкага насельніцтва Ольстэра ад тэрарыстаў і процідзеянне спробам аддзяліць Паўночную Ірландыю ад Вялікабрытаніі».

Галоўнымі крыніцамі фінансавання лічацца гандаль наркотыкамі і выкраданне людзей.

Супернічае з іншай аналагічнай пратэстанцкай арганізацыяй — «Добраахвотніцкімі сіламі Ольстэра» (Ulster Volunteer Force).

Зноскі

  1. Найбуйнейшая ваенізаваная пратэстанцкая групоўка Паўночнай Ірландыі Асацыяцыя абароны Ольстэра заявіла пра поўнае раззбраенне Архівавана 6 кастрычніка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Канфлікт у Паўночнай Ірландыі
Катэгорыя·Юніянізм
Катэгорыя·Хрысціянскі тэрарызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэрарыстычныя арганізацыі
Катэгорыя·Баявыя арганізацыі палітычных партый