wd wp Пошук:

Ойген Блейлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блейлер.

Ойген Блёйлер (ням.: Eugen Bleuler; 30 красавіка 1857, Цолікорн, Швейцарыя — 15 ліпеня 1939, Цолікорн) — швейцарскі псіхіятр, найбольш вядомы за яго ўклад у разуменне псіхічных захворванняў і ўвядзенне тэрміна «шызафрэнія». Блейлер таксама ўвёў паняцце аўтызму.

Блейлер скончыў медыцынскі факультэт у Цюрыху ў 1881 годзе. Пасля заканчэння працаваў асістэнтам ва ўніверсітэцкіх псіхіятрычных клініках Вальдаў і Бургхёльці, а таксама праходзіў кваліфікацыю ў Парыжы і Мюнхене.

З 1886 па 1898 год Блейлер загадваў псіхіятрычнай клінікай Райнаў. У 1898 годзе ён перайшоў назад у клініку Бургхёльці. Ёю ён кіраваў да 1927 года, будучы таксама прафесарам псіхіятрыі медыцынскага факультэта ўніверсітэта Цюрыха.

Актыўна выкарыстоўваў псіхааналіз ў сваёй клініцы Бургхёльці. Найбольш вядомым вучнем Блейлера, які развіў яго вучэнне пра шызафрэнію, быў швейцарскі псіхіятр і псіхааналітык Карл Густаў Юнг.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121096416 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Блейлер Эйген // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Блейлер Эйген // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 17 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Аналітычная псіхалогія
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Цюрых
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Псіхіятры Швейцарыі
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Цюрых
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных