wd wp Пошук:

Оберан Герберт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герберт. Оберан Герберт (англ.: Herbert Auberon; 19221974) — брытанскі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з арыстакратычнай сям’і, быў сынам вядомага брытанскага дыпламата, падарожніка і «хроснага бацькі албанскай незалежнасці» Обры Герберта (1880—1923) і ўнукам палітычнага дзеяча і лідара кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі Генры Герберта (1831—1890). Оберан Герберт вучыўся ў Оксфардзе (1940—42). Пасля няўдалых спробаў трапіць у брытанскую, французскую або нідэрландскую арміі з прычыны праблем са здароўем ён паступіў у Польскую армію, у якой і служыў да канца II сусветнай вайны. Быў удзельнікам Нармандскай кампаніі. Ад гэтага часу займеў добрыя стасункі з палякамі, а таксама з беларусамі і ўкраінцамі, што ваявалі ў польскім войску, стаў цікавіцца ўсходнееўрапейскім пытаннем. У пасляваенны час ён шмат дапамагаў уцекачам з Усходняй Еўропы, наладзіў сувязі і стаў прадстаўніком інтарэсаў іх нацыянальных груп у найвышэйшых колах Брытаніі. Валодаў шасцю мовамі, у тым ліку беларускай.

Оберан Герберт быў сярод ініцыятараў стварэння Англа-беларускага таварыства (1954), у далейшым яго шматгадовы старшыня (1965—73). Ён называў беларусаў «найбольшымі англічанамі з усіх усходнееўрапейцаў».

Памеры пакінутай ім пасля смерці спадчыны складалі болей за 900 тысяч фунтаў.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Auberon Mark Henry Yvo Molyneux Herbert // The Peerage
  2. Auberon Herbert // Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  3. 1 2 Kindred Britain
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выхаванцы Баліял-каледжа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе