wd wp Пошук:

Ніна Пятроўна Дудчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дудчык. Ніна Пятроўна Дудчык (16 красавіка 1923, в. Кошалева Брэсцкага павета Палескага ваяводства — 30 мая 2011) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

Атрымала сем класаў адукацыі, працавала ў сельскай гаспадарцы. З 1951 года працавала звеннявой па вырошчванні лёну ў калгасе «Бальшавік», ураджайсць складала 6-7 ц з гектара.

У 1957 годзе калгас «Бальшавік» быў пераўтвораны ў саўгас «Брэсцкі», да якога далучаны яшчэ чатыры калгасы. Тады ж за вёскай Косічы заклалі ферму буйной рагатай жывёлы, загадваць якой назначылі Ніну Дудчык.

Па выніках працы за 1964 года загадчыцу фермы Н. П. Дудчык занеслі ў Кнігу гонару Брэсцкага раёна. 20 красавiка 1965 года калектыву фермы прысвоена ганаровае званне «Брыгада камуністычнай працы» і ўручаны пераходзячы Чырвоны сцяг саўгаса.

22 сакавіка 1966 года загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы Н. П. Дудчык удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Займалася грамадскай дзейнасцю. Двойчы яе выбіралі дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў. Некалькі гадоў была членам прэзідыума абласнога Савета прафсаюзаў, дэлегатам ХІІІ і ХІV з’ездаў прафсаюзаў СССР. Ездзіла на нарады і злёты жывёлаводаў, перадавала свой вопыт працы. 28 снежня 2009 года ўдастоена звання Ганаровага грамадзяніна Брэсцкага раёна.

Памерла 30 мая 2011 года. Пахавана на старых могілках «Косічы». 2 ліпеня 2014 года на доме, дзе жыла Ніна Пятроўна, урачыста адкрыта мемарыяльная дошка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»