wd wp Пошук:

Ніна Іванаўна Сарокіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарокіна.

Ніна Іванаўна Саро́кіна[3] (руск.: Ни́на Ива́новна Соро́кина; 13 мая 1942, Электрасталь, Маскоўская вобласць — 8 кастрычніка 2011, Масква) — савецкая балерына, балетны педагог. Народная артыстка СССР (1987).

Біяграфія

Нарадзілася 13 мая 1942 года ў горадзе Электрасталь Маскоўскай вобласці.

У 1961 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі) па класе С. М. Галоўкінай. Яе аднакласніцай была Н. І. Бяссмертнава.

Абедзвюх дзяўчынак прынялі ў балетную трупу Вялікага тэатра, дзе Ніна ўдасканальвала сваё майстэрства пад кіраўніцтвам М. Ц. Сямёнавай. Пастаянным сцэнічным партнёрам балерыны стаў яе муж Ю. К. Уладзіміраў.

Працавала рэпетытарам гастрольнага гурта «Зоркі Вялікага балета». З 1993 года стала педагогам Маскоўскай балетнай школы пад кіраўніцтвам М. Л. Лаўроўскага, пасля які атрымаў статус Маскоўскага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча імя Л. М. Лаўроўскага. З 2000 года — педагог балетмайстарскага факультэта ГІТІСа.

Памерла на 70-м годзе жыцця 8 кастрычніка 2011 года ў Маскве пасля цяжкай хваробы.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 ліпеня 2016.
  2. 1 2 Nina Sorokina // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Артысты балета Расіі
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Балетныя педагогі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выкладчыкі ДІТМа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Балетныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак