Ніко Пірасмані[5], таксама Ніко (Мікалай Асланавіч) Пірасманашвілі (груз. ნიკო ფიროსმანი, груз. ნიკოლოზ ასლანის ძე ფიროსმანაშვილი; 1862, с. Мірзаані, Грузія — 5 мая 1918, Тбілісі) — грузінскі мастак-самавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва.
Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы народнага жыцця, пейзажы, нацюрморты, выяавы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутранага драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш.
На радзіме Н. Пірасманашвілі адкрыты яго Дом-музей.
Ніко Пірасмані на Вікісховішчы |