wd wp Пошук:

Нікола Анціч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Нікола Анціч (сербск.: Никола Антић / Nikola Antić; нар. 4 студзеня 1994, Бялград, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска.

Клубная кар’ера

На юнацкім узроўні выступаў за бялградскі «Партызан», аднак першым прафесійным клубам абаронцы стаў «Рад». Пасля аднаго сезона ў арэндзе ў клубе «Паліч» далучыўся да асноўнай каманды «Рада», дэбютаваў у Суперлізе ў яе складзе.

У жніўні 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Црвенай Звездай», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У лютым 2015 года разарваў кантракт і перайшоў у «Ягодзіну». У жніўні 2015 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з «Вайводзінай», дзе з цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага іграка, стаў капітанам каманды.

У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У складзе салігорцаў стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт да канца 2022 года[4].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Сербіі розных узростаў. У 2013 годзе ў складзе зборнай U-19 трапіў на чэмпіянат Еўропы, дзе Сербія атрымала перамогу. Прыняў удзел ва ўсіх пяці матчах зборнай на турніры.

Дасягненні

Зноскі

  1. Nikola Antic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/nikola_antic/
  3. Никола Антич перешел в солигорский “Шахтер”
  4. Антич продлил контракт с “Шахтером”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ягодзіна
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Црвена Звезда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялградзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Паліч
Катэгорыя·Ігракі ФК Вайводзіна
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рад