wd wp Пошук:

Нікацін

Нікацін (фр.: nicotine)[3] — алкалоід, наркотык, які ўтрымоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых (Solanaceae), пераважна ў тытуне і, складаючы пры гэтым 0,6-3,0 % ад сухой вагі[4], у меньшай колькасці, у таматах, бульбе, баклажанах, зялёных балгарскіх перцах. Нікацінавыя алкалоіды прысутнічаюць таксама ў лісці кокі. Нікацін выкарыстоўваецца раслінамі ў якасці барацьбы супраць траваедных, а таксама дзеля ўздзеяння на насякомых, таму нікацін шырока выкарыстоўваўся ў якасці інсектыцыду ў мінулым[5], а ў цяперашні час аналагі нікаціну, як імідаклапрыд, па-ранейшаму шырока выкарыстоўваецца.

У невялікіх канцэнтрацыях гэта рэчыва дзейнічае як стымулятар для сысуноў і з’яўляецца асноўным фактарам, які фарміруе залежнасць да тытунекурэння.[6] Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі кардыёлагаў, нікацінавая залежнасць гістарычна была адной з самых складаных залежнасцей, ад якой цяжка адмовіцца, у той час як фармакалагічныя і паводніцкія характарыстыкі, якія вызначаюць прыхільнасць да тытуню аналагічныя тым, якія вызначаюць залежнасць ад наркотыкаў, як гераін і какаін[7]. Колькасць нікаціну ў цыгарэтах паступова павялічваецца з кожным годам, а ў адным даследаванні было ўстаноўлена, што сярэдняе павелічэнне саставу 1,6 % на год у перыяд з 1998 па 2005 гады. Гэта было выяўлена для ўсіх асноўных катэгорый рынку цыгарэт[8].

Зноскі

  1. (–)-Nicotine (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 25 мая 2013.
  2. Dean J. A. Lange’s Handbook of Chemistry. — McGraw-Hill, 1999. — ISBN 0-07-016384-7.
  3. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.128
  4. «Determination of the Nicotine Content of Various Edible Nightshades (Solanaceae) and Their Products and Estimation of the Associated Dietary Nicotine Intake»
  5. The Chemical Components of Tobacco and Tobacco Smoke
  6. Як ачысціць арганізм пасля курэння: агульныя рэкамендацыі Архівавана 21 чэрвеня 2019.
  7. «Nicotine Addiction». American Heart Association.
  8. Connolly, G. N; Alpert, H. R; Wayne, G. F; Koh, H (2007). «Trends in nicotine yield in smoke and its relationship with design characteristics among popular US cigarette brands, 1997—2005». Tobacco Control 16 (5):

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Наркотыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алкалоіды
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы