Ніканор Андрэевіч Лявухін (4 жніўня 1918, с. Антонаўка, Нова-Тар’яльскі раён, Марый Эл — 27 чэрвеня 1944, Светлагорскі раён, Беларусь) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943).
З сялян. Працаваў у калгасе, бухгалтарам сельпо, на хлебазаводзе. У чырвонай Арміі з 1939 года. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з сакавіка 1943 года. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўнач ад Кіева. У ноч на 24 верасня 1943 года камандзір гарматы гв. малодшы сяржант 241-га гв. стралковага палка 75-й гв. стралковай дывізіі 65-й арміі Н. А. Лявухін са сваім разлікам, гарматамі і боепрыпасамі пераправіўся цераз раку, прамой наводкай падбіў варожы танк і самаходную гармату, знішчыў некалькі агнявых кропак гітлераўцаў, што забяспечыла пераправу нашых часцей.
Загінуў 18 чэрвеня 1944 года ў баі каля вёскі Язвін. Пахаваны ў брацкай магіле ў г.п. Парычы, дзе ягоным імём названа вуліца. У Светлагорску на Алеі Герояў усталяваны бюст[1].