wd wp Пошук:

Нікаля дэ Лакост

Нікаля́ дэ Буя́н дэ Лакост (фр.: Nicolas de Bouillane de Lacoste) — французскі дыпламат.

Біяграфія

Сын французскага дыпламата Жана-Наэля дэ Лакоста (1934—2020)[1].

У 2012—2016 гадах працаваў першым саветнікам пасольства Францыі ў Расіі. Мае вышэйшы класны чын саветніка па замежных справах па-за класа. Займаў пасаду намесніка дырэктара па кантынентальнай Еўропе галоўнага ўпраўлення па пытаннях палітыкі і бяспекі Міністэрства Еўропы і замежных спраў[uk][1].

Прызначаны паслом у Беларусь дэкрэтам прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона ад 14 верасня 2020 года на фоне абвастрэння адносін афіцыйнага Мінска з дзяржавамі ЕС і, у прыватнасці, з Францыяй, якая не прызнала вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 год ў Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта. 30 лістапада прыбыў у Беларусь, а 8 снежня ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею[1]. Ад уручэння даверчых лістоў Лукашэнку ўхіліўся. 17 кастрычніка 2021 года пасол пакінуў Беларусь па патрабаванні беларускага Міністэрства замежных спраў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Новы пасол Францыі ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі
  2. Пасол Нiкаля дэ Лякост пра свой ад’езд: Францыя не прызнала вынікі выбараў, і я не ўручыў даверчыя лісты. ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дыпламаты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Паслы Францыі ў Беларусі