Нікала́ус Я́нцан (ням.: Nicolaus Jantzon, польск.: Mikołaj Janson) альбо Нікалаус Е́нцэн (ням.: Nicolaus Jentzen; 1720 — 1791) — нямецкі арганмайстар[d], вырабнік барочных арганаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Паходзіў, імаверна, з-пад Гамбургу. Вядома, што прыехаў адтуль у Вільню і ў 1746 годзе ўладкаваўся падмайстрам да Герхарда Арэнда Цэле[d]. У 1752 разам з ім працаваў над стварэннем аргану для мясцовай лютэранскай кірхі[lt]. У наступным годзе ажаніўся з яго дачкой Ганнай Альжбетай, у 1761 па смерці цесця прыняў у спадчыну яго майстэрню. Стварыў значную колькасць арганаў на тэрыторыі цяперашніх Беларусі і Літвы.
Дакладна можна казаць пра тры арганы, створаныя Янцанам: у Будславе, Вільні і Трашкунах. Астатнія вядомыя арганы маглі належаць як яму, так і вучням, якія прытрымліваліся яго дызайну.
Захаваліся арганы ў Будславе і Цытавянах, а таксама праспекты[d] ў касцёлах бернардзінцаў, святога Яна і кафедры ў Вільні[1].
Рок | Месца | Будынак | Выява | Manuale[d] | Рэестр | Аўтарства | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1764—1765 | Лінкаў | Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Шкаплернай[lt] | II | 21 | Атрыбуцыя[d] | Захаваўся праспект | |
1764—1766 | Вільня | Касцёл Святога Францішка (колішні бернардзінскі) | II/P | 31 | Задакументаваны | Захаваўся праспект, дароблены ў XIX стагоддзі Юозапасам Радавічусам[de] | |
1765—1766 | Вільня | Касцёл Святога Яна | II/P | 22 | Атрыбуцыя | Захаваўся праспект; першапачаткова знаходзіўся ў езуіцкім кляштары ў Полацку, перанесены ў Вільню ў 1831 годзе, у 1984/2000 абноўлены Рымантасам Гучасам[de] (III/P, 64)[2] | |
1768 | Вільня | Касцёл Святога Францішка (колішні бернардзінскі) | I | 8 | Атрыбуцыя | Пазытыў[d], у 1984 адбудаваны Рымантасам Гучасам паводле старога ўзору | |
1780—1785 | Вільня | Кафедра святых Станіслава і Уладзіслава | II | 20 | Атрыбуцыя | Захаваўся праспект, які першапачаткова знаходзіўся ў віленскім аўгусцінскім касцёле, перанесены ў 1857 годзе, у 1969 пашыраны Шуке[de] (III/P, 49)[3] | |
1781—1783 | Будслаў (Беларусь) | Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | II | 21 | Надпіс | Захаваўся, на аргане аўтограф Nicolaus Jantzon Anno 1781 17 maey | |
к. 1785 | Ружанасток (Польшча) | Кляштар дамініканцаў(польск.) бел. | Атрыбуцыя | Не захаваўся | |||
1787—1789 | Трашкуны | колішні кляштарны касцёл бернардзінцаў[lt] | II | 23 | Задакументаваны | Не захаваўся | |
1789 | Цытавяны | колішні кляштарны касцёл бернардзінцаў[lt] | II | 25 | Атрыбуцыя | Захаваўся[4] |