wd wp Пошук:

Нікалас Мас

Нікалас Мас (нідэрл.: Nicolaes Maes; ахрышчаны ў студзені 1634, Дордрэхт — пахаваны 24 лістапада 1693, Амстэрдам) — галандскі мастак, знакаміты сваімі партрэтамі і жанравым жывапісам. Быў вучнем Рэмбранта, вярнуўся да працы ў сваім родным горадзе Дордрэхце на 20 гадоў. У канцы сваёй кар’еры вярнуўся ў Амстэрдам, дзе стаў вядучым мастаком-партрэтыстам свайго часу. Мас унёс свой уклад у развіццё жанравага жывапісу ў Нідэрландах і быў самым выдатным партрэтыстам, які працаваў у Амстэрдаме апошнія тры дзесяцігоддзі XVII стагоддзя.

Біяграфія і творчасць

Нарадзіўся ў сям’і багатага купца Герыта Маса і Іды Херман. Пачаў вучыцца жывапісу ў Дордрэхце. Каля 1648 года прыехаў у Амстэрдам і паступіў вучнем у майстэрню Рэмбранта, дзе заставаўся да 1653 года. Яго раннія палотны, якія паказваюць жанравыя сцэны ў цёмна-чырвоных танах, настолькі нагадваюць карціны Рэмбранта таго ж часу, што ў некалькіх выпадках працы Маса ў розных музеях былі прыпісаны Рэмбранту.

У 1653 годзе Нікалас Мас вярнуўся ў Дордрэхт і адкрыў уласную майстэрню. Вяршыняй яго творчасці лічыцца перыяд з 1655 па 1665 год, калі ён у асноўным маляваў жанравыя сцэны, якія адбываюцца ў прахадных пакоях з вокнамі. Гэты аспект яго творчасці паўплываў на мастакоў дэлфцкай школы, асабліва Яна Вермера і Пітэра дэ Хоха, для якіх інтэр’еры з бакавым святлом з вокнаў зрабіліся асноўным матывам творчасці. Любімым сюжэтам твораў Маса гэтага перыяду былі жанчыны, якія чытаюць або моляцца, ці спячыя старыя.

Паміж 1665 і 1667 годам Мас наведаў Антверпен і, магчыма, нават некаторы час жыў там. Затым ён вярнуўся ў Дордрэхт, а ў 1673 годзе пераехаў у Амстэрдам, дзе і жыў да самай смерці. У 1660-я гады ён адышоў ад стылю Рэмбранта і пачаў пісаць партрэты ў яркіх танах, бліжэй да стылю ван Дэйка, якія мелі вялікі поспех.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122131924 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Regionaal Archief Dordrecht
  4. https://archive.org/details/catalogueraisonn06hofsuoft/page/472/mode/2up?view=theate — С. 473.
  5. (unspecified title) Праверана 29 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1693 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1634 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дордрэхце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Старой царкве ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Нідэрландаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-жанрысты Нідэрландаў