wd wp Пошук:

Нікалас Бломберген

Нікалас Бломберген (нідэрл.: Nicolaas Bloembergen; нар. 11 сакавіка 1920 года, Дордрэхт, Нідэрланды — 5 верасня 2017, Тусан, Штат Арызона, ЗША) — амерыканскі фізік нідэрландскага паходжання. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1981) (сумесна з Артурам Шаўлавым).

Біяграфія

Бломберген з’ехаў з разбуранай ў Другой сусветнай вайне Галандыі ў 1945 годзе з мэтай ажыццявіць даследаванні для атрымання ступені кандыдата навук. За шэсць тыдняў да яго прыбыцця прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Э. М. Пёрсел (сумесна са сваімі аспірантамі Торы і Паўндам) адкрыў з’яву ядзернага магнітнага рэзанансу. Бломбергена нанялі для распрацоўкі першага апарата для ЯМР. Падчас вучобы ў Гарвардзе ён наведваў лекцыі Швінгера, Ван Флека і Кембла. Сваю дысертацыю ён падаў на абарону як у Лейдэне, так і ў Гарвардзе. Ступень доктара ён атрымаў у 1948 годзе ў Лейдэнскім універсітэце. Пасля нядоўгай працы постдокам у Галандыі ён перайшоў у Гарвард і быў прыняты малодшым членам у ганаровае Таварыства супрацоўнікаў Гарварда (Harvard Society of Fellows) ў 1949 годзе і дацэнта (assistant professor) у 1951 годзе.

У 1958 годзе ён становіцца грамадзянінам ЗША.

У 1978 годзе ён узнагароджваецца медалём Лорэнца. У 1981 годзе Бломберген (сумесна з А. Л. Шаўлавым і К. Сігбанам) узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіцы «за ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі». Бломберген і Шаўлаў даследавалі рэчыва, дэтэкцыя якога без лазераў была б немагчымая. Да гэтага Бломберген мадыфікаваў мазер Чарлза Таўнса. У 2006 годзе Бломберген працуе ва ўніверсітэце Арызоны.

Бломберген працягнуў акадэмічную лінію, плённую на нобелеўскіх лаўрэатаў, пачынаючы з лорда Рэлея (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1904 год), працягваючы Дж. Дж. Томсанам (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1906), Эрнэстам Рэзерфордам (Нобелеўская прэмія па хіміі за 1908 год), Оўэнам Рычардсанам (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1928) і настаўнікам Бломбергена — Эдвардам Пёрселам (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1952). Таксама на яго аказалі ўплыў Джон ван Флек (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1977) і Персі Брыджмен (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1946).

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Nicolaas Bloembergen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Nicolaas Bloembergen // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nobelprijswinnaar Nicolaas Bloembergen (97) overleden
  4. 1 2 Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  5. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі Нідэрландаў
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Утрэхцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Лорэнца
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Памерлі ў Арызоне
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дордрэхце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных