wd wp Пошук:

Джозеф Джон Томсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Томсан.

Сэр Джозеф Джон Томсан (18 снежня 1856 — 30 жніўня 1940) — англійскі фізік, які адкрыў электрон, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1906).

Біяграфія

Томсан нарадзіўся ў 1856 г у Чытэм-Хіле (Cheetham Hill) паблізу Манчэстэра. Вывучаў фізіку ў лабараторыі Бальфура Сцюарта ў Оўенс-каледжы ў Манчэстэры, затым ў 1876 годзе выйграў стыпендыю на навучанне ў Кембрыджы, дзе правучыўся да 1880. З 1882 г. лектар па матэматыцы ў Trinity Colledge (Кембрыдж). З 1884 замясціў Рэлея, стаўшы прафесарам фізікі на кафедры эксперыментальнай фізікі ў Кембрыджы. У 1882 г. удастоены прэміі Адамса за сачыненне пра рух віхуроў («Treatise on the motion of vortex rings»). У 1890 ажаніўся з Розай Пейджт (Rose Paget), у іх было двое дзяцей.

У 1881 годзе Дж. Дж. Томсан ўвёў паняцце электрамагнітнай масы, назваўшы гэтак тую частку масы, якая абумоўлена энергіяй электрастатычнага поля зараджанай часціцы. Гэтая праца лічыцца першай працай, у якой абмяркоўваецца сувязь энергіі і масы.

У 1897 адкрыў электрон, за што ў 1906 годзе быў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы з фармулёўкай «за даследаванні праходжання электрычнасці праз газы». Сын Томсана Джордж Паджэт Томсан (George Paget Thomson, 1892—1975) таксама з часам стаў Нобелеўскім лаўрэатам па фізіцы — у 1937 годзе за эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Sir J.J. Thomson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  4. 1 2 Томсон Джозеф Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Прэзідэнты Каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Ганаровыя члены АН СССР
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манчэстэры
Катэгорыя·Фізікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Х’юза
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Франкліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Ганаровыя члены РАН, 1917—1925
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адмаўляльнікі тэорыі адноснасці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта