wd wp Пошук:

Ніжняе Стунжава

Ніжняе Стунжава — вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная гітлераўскімі акупантамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 2 км на поўдзень ад вёскі Сар’я.

Перад вайной насельніцтва складала 73 чалавек.

16 лютага 1943 г. у час карнай аперацыі Winterzauber гітлераўцы загубілі 64 жыхароў, вёску (12 двароў) спалілі. Пасля вайны не адрадзілася.

Памяць

У 1982 годзе на месцы былой вёскі насыпаны курган, пастаўлена стэла. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета