Нідзілі́ (руск.: Нидили[1], якуцк.: Нидьили, руск.: Неджели́[2], руск.: Нидьили, Ньэдьэли) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), на паўднёвым усходзе Цэнтральнаякуцкай нізіны, за 60 км ад пасёлка Сангар, у басейне ракі Вілюй.
Плошча паверхні возера 119 км². Даўжыня 33,5 км, найбольшая шырыня 6 км. Плошча вадазбору 1010 км². Катлавіна возера моцна выцягнутая. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў канцы верасня — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне чэрвеня. У возера ўпадаюць рэкі Кюнкэй і Харыйа-Урах, выцякае рака Сіэн.