wd wp Пошук:

Нясіярві

Нясіярві (фінск.: Näsijärvi) — возера на паўднёвым захадзе Фінляндыі, найбуйнейшае ў рэгіёне Тамперэ.

Плошча возера складае 256 км², глыбіня да 58 м. Возера мае сцёк на поўдзень, у возера Пюхяярві (фінск.: Pyhäjärvi). Нясіярві зарэгуліраванае плацінай. Ажыццяўляюцца суднаходства і транспарціроўка лесу.

Геаграфія

Нясіярві падзелена на тры буйных водных раёна: Нясіселькя, Кал’енселькя і Ванкавесі. Паўднёвая частка возера — адкрытыя шырокія воды і малалікія астравы, у паўночнай частцы астравоў больш. Берагі Нясіярві высокія, берагавая лінія звілісты. На берагах растуць хваёвыя лясы, вада ў возеры злёгку афарбаваная дамешкам гумуса, але ўвогуле празрыстая.

Паміж Насіярві на поўначы і Пюхяярыі на поўдні знаходзіцца горад Тамперэ. Так як узроўні гэтых азёр адрозніваюцца на 18 метраў, паміж імі цячэ рака Тамеркоскі даўжынёй 945 метраў.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Фінляндыі